Начальнік аддзела ФСБ у барацьбе з тэрарызмам падавіўся кавалкам мяса і памёр
58- 27.08.2024, 13:28
- 44,930
Прынамсі, так гучыць афіцыйная версія.
У Маскве загінуў высокапастаўлены афіцэр ФСБ Максім «Ярэма» Яромін. Ён нібыта падавіўся кавалкам мяса і памёр.
Паводле інфармацыі крыніц Telegram-канал BAZA, Яромін адчуў сябе дрэнна падчас вячэры 25 жніўня - яму стала складана дыхаць.
Яроміна тэрмінова даставілі ў лякарню імя Варахобава, але выратаваць не змаглі. Прычынай смерці стала механічная асфіксія.
Максім Яромін быў вядомым удзельнікам каляфутбольнага руху ў 90-х. «Ярэма» - як яго называлі сябры - быў адным з заснавальнікаў знакамітай групоўкі фанатаў чырвона-сініх Red-Blue-Warriors.
У звычайным жыцці Яромін служыў у ФСБ. У пачатку нулявых ён паехаў на Каўказ, меў дачыненне да ліквідацыі шэрагу вядомых палявых камандзіраў. Яромін даслужыўся да палкоўніка ФСБ і начальніка аддзела ў барацьбе з тэрарызмам, ездзіў у камандзіроўку ў Сірыю.