18 мая 2024, суббота, 9:33
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Михаил Залесский: «Белорусы еще не осознают всю серьезность кризиса»

7

Экономисты считают, что население Беларуси пока не знает о рисках, которым подвергается, когда вкладывает деньги в банковскую систему.

Учора Аляксандар Лукашэнка даў даручэньне падрыхтаваць праект дэкрэта аб дзяржаўных гарантыях па ўкладах насельніцтва. Прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусі Міхаіл Журавовіч назваў гэую ініцыятыву “амністыяй капітала”. Ці так яно насамрэч?

Эканаміст Міхаіл Залескі тлумачыць, наколькі дадзены дакумант, згодна якому маюць быць прадугледжаныя дзяржаўныя гарантыі па ўсіх укладах, незалежна ад іх велічыні, а таксама прыём укладаў “без дэклярацыяў, з поўным выкананьнем таямніцы ўкладаў”, адпавядае тым тэндэнцыям, якія назіраюцца ў банкаўскім сэктары многіх краінаў у звязі з крызісам.

“Гарантаваць можна што заўгодна. Пытаньне ў тым, хто гарант і ці мае ён рэальныя магчымасьці выканаць свае абавязкі. Такое рашэньне можна было прыняць і 10 гадоў таму. Гэта паспрыяла б ажыўленьню ўнутранага попыту, бо банкі не баяліся б крэдытаваць насельніцтва, а яно не баялася б класьці грошы на дэпазыт. І ня толькі беларусы, якія павывозілі грошы на за мяжу, але і замежнікі, найперш расейцы і ўкраінцы”, - кажа Міхаіл Залескі ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Эканаміст зазначае, што насельніцтва краіны яшчэ не ўсьведамляе усю сур’ёзнасьць крызіса, таму яшчэ працягвае ўкладаць грошы ў банкаўскую сыстэму Беларусі.

“У нас у фінансавых пытаньнях людзі вельмі недасьведчаныя, не пашкоджаныя ведамі пры крызіс і досьведам, што рабіць у такіх сытуацыях. Усё ідзе добра, дзяржава ўсё гарантуе, абяцае… Тым больш сумы, якія трымаюць нашы людзі, даволі мізэрныя. Агульная сума сродкаў насельніцтва ў беларускіх банках — 13,3 трыльёнаў. Гэта каля 6,5 мільярдаў даляраў, то бок па 650 даляраў на жыхара Беларусі. Толькі 3 адсоткі маюць сумы, значныя паводле эўрапейскіх мерках — астатнія маюць капейкі”, - удакладняе Міхаіл Залескі.

Ён зазначае, што рыхтаваная адмена абмежаваньняў на прыцягненьне ўкладаў фізычных асобаў ( у тым ліку нерэзыдэнтаў) ня можна лічыць лібэральным крокам.

“Амністыя” капіталу магла бы быць абвешчаная і наўпрост, як у Казахстане. Іншая рэч — колькі людзей даверацца гэтым абяцаньням і павераць, што яны “чыста” ўвойдуць з сваімі грашыма на наш рынак.

Сапраўды, гэта падобна на амністыю, бо гаворка ідзе ня толькі пра беларускіх грамадзянаў, але і пра нерэзыдэнтаў, якім таксама ўсё будзе гарантавана. Трэба пабачыць яшчэ падпісаны дакумэнт, і паглядзець, як гэта ўсё будзе працаваць. Але, наагул можна сказаць. што зрухі ў лепшы бок ёсьць. Толькі гэтыя зрухі ідуць у рэчышчы таго, што зрабілі ўжо суседзі раней за нас”, - падсумаваў Міхаіл Залескі.

Написать комментарий 7

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях