19 апреля 2024, пятница, 7:54
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У политзаключенного Сергея Парсюкевича обострилась астма

2

Из-за недостатка лекарств у предпринимателя Сергея Парсюкевича, которого держат в минском изоляторе, ухудшилось состояние здоровья.

З 4-га сакавіка знаходзіцца за кратамі ў Менску віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, якога падазраюць у зьбіваньні ахоўніка ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна, дзе Парсюкевіч адбываў арышт пасьля мітынгу прадпрымальнікаў. Сяргей Парсюкевіч заяўляе, што насамрэч гэта ён стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. “Яны сфальшавалі справу, каб самім пазьбегнуць адказнасьць”, – казаў прадпрымальнік пра ахоўнікаў турмы на Акрэсьціна.

Зараз актывіст ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Паводле Натальлі Парсюкевіч, у яе мужа пачаліся праблемы са здароўем – абвастрылася астма. “Сытуацыя пагоршылася, бо яму не змаглі перадаць патрэбныя лекі – ў ізалятары іх не прынялі”, – паведаміла Натальля для “Радыё Свабода”.

Справа Сяргея Парсюкевіча расьсьледаваная, але ў суд яшчэ не патрапіла, яе вывучае пракуратура, паведаміла адвакат прадпрымальніка Вера Страмкоўская.

А вось справу дэмакратычнага актывіста Андрэя Кіма ўжо праз чатыры дні, 1-га красавіка, пачне разглядаць суд Цэнтральнага раёну Менска. Маці актывіста Тацяна Кім спадзяецца на справядлівы прысуд, яна заяўляе пра невінаватасьць сына. Паводле яе словаў, Андрэй Кім не губляе аптымізму і супакойвае сваякоў і сяброў.

Нагадаем, Андрэя Кіма абвінавацілі ва ўжываньні гвалту падчас мітынгу прадпрымальнікаў у канцы студзеня. Таксама яму выставілі яшчэ адно абвінавачаньне – арганізацыя хуліганскіх дзеяньняў—за мітынг 10-га студзеня. Андрэю Кіму пагражае некалькі гадоў няволі.

Працягваецца эстафэтная галадоўка за вызваленьне былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. У галадоўцы, якая пачалася 10-га сакавіка, зараз бяруць удзел некалькі актывістаў: Сяргей і Аляксандр Скрабцы, Алег і Вячаслаў Алкаевы, Сяргей Галаганюк, Ігар Рынкевіч, Міхаіл Васільеў, Таісія Кабанчук ды іншыя. Дзяржаўныя мэдыі замоўчваюць факт галадоўкі, ніяк не рэагуюць на яе і афіцыйныя асобы. Аляксандр Казулін знаходзіцца за кратамі ўжо болей за два года.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях