27 ноября 2026, пятница, 23:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Гісторык: Беларусы паказалі, што здольныя змагацца за сваю краіну

Гісторык: Беларусы паказалі, што здольныя змагацца за сваю краіну
Иллюстрационное фото

106 гадоў ад пачатку баёў Слуцкага збройнага чыну.

27 лістапада спаўняецца 106 гадоў ад пачатку баёў Слуцкага збройнага чыну. У 1920 годзе жыхары Случчыны сфармавалі беларускія вайсковыя часткі і выступілі супраць бальшавікоў, абараняючы незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чаму гэты выступ стаў унікальнай гістарычнай з’явай, тлумачыць «Радыё Рацыя» гісторык Алег Латышонак.

«Слуцкае паўстанне было адзіным узброеным самастойным выступленнем беларусаў за свабоду. Тут няма нават следу таго, каб хтосьці падбухторваў беларусаў у сваіх інтарэсах. Гэта прыклад, калі ініцыятыва ідзе знізу: насельніцтва само выбірае сваё прадстаўніцтва і пачынае арганізоўваць уласную армію. Гэта сведчыць пра тое, што беларусы здольныя змагацца за сваю краіну і праліваць за яе кроў», — адзначае гісторык.

Баі на Случчыне працягваліся ў лістападзе–снежні 1920 года.

У незалежнай Беларусі памяць паўстанцаў ушаноўвалі мітынгамі ў Слуцку і паездкамі па памятных мясцінах.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях

▲