8 траўня 2024, Серада, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ не аддае канфіскаваную маёмасць?

12
КДБ не аддае канфіскаваную маёмасць?

Праваабаронца раіць такія выпадкі абскарджваць і ў судовым парадку.

У сям’і моладзевага актывіста Алега Ладуцькі падчас снежаньскага ператрусу была канфіскаваная значная грашовая сума.

Скаргу маці актывіста Наталлі Ладуцька на дзеянні супрацоўнікаў Ленінскага РУУСа з патрабаваннем вярнуць канфіскаваную маёмасць Мінская гарадская пракуратура фактычна праігнаравала.

"І такіх выпадкаў нам вядома шмат. Напрыклад, у моладзевага актывіста Паўла Кур’яновіча падчас ператрусу, праведзенага ў яго адсутнасць на кватэры, якую ён здымаў, адабраны пашпарт, студэнцкі білет польскага ВНУ і асабістыя грошы. Асіповіцкаму актывісту Ігару Сімбірову адказваюць, што гітару вярнуць не могуць, бо часу няма праз вялікі аб’ём працы. Ну дык калі вялікі аб’ём працы, то можа няварта было сканфіскоўваць ўсё гэта", - каментуе сітуацыю праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

У выпадку сям’і Ладуцькаў зараз рыхтуецца скарга на імя пракурора Мінска.

"Гэта не праблема грамадзянаў, што ў нашых органаў следства вялікі аб’ём дзеянняў па дадзенай крымінальнай справе. Гэта не наша праблема. Праблема ў тым, што ў кожнага канкрэтнага чалавека забралі яго маёмасць", - лічыць праваабаронца.

Праваабаронца падкрэслівае, што такія выпадкі трэба абскарджваць і ў судовым парадку.Стэфановіч раіць грамадзянам звяртацца з патрабаваннямі прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні, у тым ліку, і Закона "Аб звароце грамадзянаў". Бо зацягненне тэрмінаў адказу на звароты – гэта парушэнне парадку разгляду скаргаў, рэгламентаванага гэтым законам. Такая адказнасць устаноўленая адміністратыўным кодэксам ў дачыненні да службовых асобаў, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на ПЦ "Вясна".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках