17 траўня 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Венесуэле: апазіцыя абвінавачвае ўлады ў парушэннях

33
Выбары ў Венесуэле: апазіцыя абвінавачвае ўлады ў парушэннях

У Венесуэле пачаліся прэзідэнцкія выбары.

Прадстаўнікі апазіцыі ўжо падалі афіцыйную скаргу супраць выканаўцы абавязкаў прэзідэнта краіны і кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы Нікаласа Мадура, перадае BBC. На іхнюю думку, ён парушыў перадвыбарнае заканадаўства.

Напярэдадні галасавання дзяржаўная тэлевізія прадэманстравала кадры, на якіх Мадура наведвае магілу былога прэзідэнта Венесуэлы Ўга Чавэса.

Кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы ад апазіцыі Энрыке Капрылес - нашчадак выхадцаў з Беларусі - заявіў, што Мадура «парушае ўсе выбарчыя нормы».

У суботу Капрылес запусціў інтэрнэт-канал для трансляцыі матэрыялаў уласнай перадвыбарнай кампаніі.

Нягледзячы на гэта, паводле заяў апазіцыянера, ён выконвае правілы перадвыбарнай барацьбы, у той час як «уладныя людзі не робяць нічога, акрамя злоўжывання ўладай».

Мільёны венесуэльцаў у нядзелю возьмуць удзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах. Былы прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс сканаў 5 сакавіка пасля двух гадоў барацьбы з ракам.

Нікалас Мадура, якога Уга Чавэс абраў сваім наступнікам, разглядаецца ў якасці фаварыта перадвыбарчай гонкі, аднак апошнія апытанні паказваюць, што разрыў паміж ім і апазіцыйным кандыдатам Энрыке Капрылесам скарачаецца.

З нагоды заканчэння перадвыбарчай кампаніі абодва кандыдаты арганізавалі масавыя мітынгі, спрабуючы здабыць галасы выбаршчыкаў напярэдадні нядзельнага галасавання.

Візіт Мадура на магілу Чавэса адбыўся за дзень да выбараў, калі ўсякая агітацыя забароненая. Паводле афіцыйнай версіі, візіт быў часткай святочных акцый з нагоды прадухілення спробы зрынання адміністрацыі Чавэса ў 2002 годзе.

Разам з Нікаласам Мадурам магілу былога прэзідэнта наведаў аргентынскі футбаліст Дыега Марадона, які ўзяў удзел у перадвыбарчых акцыях кандыдата ад кіраўнічай партыі.

Прадстаўнікі апазіцыі заявілі, што падалі афіцыйную скаргу ў выбарчую камісію краіны. «Дзяржаўны тэлеканал не можа парушаць закон», - заявіў апазіцыйны лідар Карлас Акарыс тэлеканалу Globovision.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках