2 траўня 2024, Чацвер, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч гатовы звярнуцца ў суд супраць следчага Аліхвера

22
Аўтуховіч гатовы звярнуцца ў суд супраць следчага Аліхвера

Палітвязень пацвердзіў, што на фота, распаўсюджаным у сацыяльных сетках і СМІ, сапраўды следчы, які пачынаў першую крымінальную справу супраць яго.

У пачатку красавіка стала вядома, што былы следчы Упраўлення ДФР па Гродзенскай вобласці Аліхвер, які давёў справу Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава ў 2003-2005 гг. да суда, усё ж эміграваў у ЗША, піша ПЦ «Вясна».

Тады прадпрымальнік і былы супрацоўнік падатковай былі асуджаныя за так званае эканамічнае злачынства па сфабрыкаванай справе, якая з'явілася пасля таго, як Мікалай Аўтуховіч прад'явіў звесткі аб карупцыі органаў улады ў Ваўкавыскім раёне.

Пазней стала вядома, што следчы Аліхвер, які быў на добрым рахунку ў кіраўніцтва КДК, раптам звольніўся і знік. Праходзіла інфармацыя, што ён паехаў у ЗША па выйграннай латарэі Green Card.

Пасля вызвалення па першай крымінальнай справе Мікалай Аўтуховіч быў на прыёме ў амбасадара ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Палітвязень прасіў удакладніць, ці сапраўды следчы эміграваў у ЗША. Амбасадар абяцала дапамагчы з інфармацыяй, аднак да нядаўняга часу пацверджання гэтаму не было.

У пачатку красавіка рэжысёр Вольга Нікалайчык распаўсюдзіла інфармацыю ў сацыяльных сетках, што Мікалай Аліхвер разам з сям'ёй жыве ў штаце Атланта, ЗША.

«На фота гэта ён, я бачыў у газеце «Наша ніва», там надрукавалі здымак з яго старонкі, - пацвярджае ў лісце Мікалай Аўтуховіч. - А наконт таго, што будзе далей з ім, адкажу: калі не раскажа, як усё было, буду звяртацца ў суд, доказаў хапае. Магчыма, гэта зробіць мой адвакат».

Нагадаем, у траўні 2010 года Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму па артыкуле 295 частка 3 - «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Яго абвінавацілі ў «перавозцы і захоўванні пяці патронаў» да паляўнічай вінтоўкі. Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць.

Палітвязень адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 у г. Івацэвічы. У снежні 2011 г. на месяц быў змешчаны ў ПКТ - памяшканне камернага тыпу. Рашэннем суда, які адбыўся 17 студзеня 2012 г., быў пераведзены ў турму Гродна.

Фота: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках