2 траўня 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у Віцебскай лякарні

86
Ператрус у Віцебскай лякарні

Следчыя дапыталі лекараў і канфіскавалі дакументы ў рамках расследавання смерці дзіцяці ў віцебскай бальніцы.

«За мінулыя выходныя следчыя дапыталі лекараў бальніцы, дзе памерла дзіця, а таксама канфіскавалі неабходныя дакументы для правядзення складаных экспертыз», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

«Расследаванне справы працягваецца», - удакладніла яна. Іншыя падрабязнасці гэтай крымінальнай справы Гарбачова паведаміць адмовілася, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Яна нагадала, што па факце смерці двухмесячнага дзіцяці УСК Віцебскай вобласці 7 чэрвеня ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.162 (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула смерць пацыента) КК Беларусі.

Ва УСК па Віцебскай вобласці паступіла заява ад сям'і Когут аб неналежным выкананні прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. Была прызначаная і праведзеная праверка, у выніку якой следствам прынятае рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч.2 арт.162 (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула смерць пацыента) КК Беларусі.

Дыягназ двухмесячнага Святаслава быў звязаны са складанай заганай развіцця кішачніка. На працягу сакавіка-красавіка хлопчык некалькі разоў знаходзіўся на лячэнні ў Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, дзе яму былі зробленыя аперацыі па выпраўленні паталогіі, але 31 траўня дзіця памерла. Гэтая гісторыя атрымала ў Віцебску шырокі рэзананс у сувязі з маштабнай грамадскай кампаніяй, якая праводзілася ў горадзе па зборы сродкаў для дарагога лячэння хлопчыка ў ізраільскай клініцы.

Нагадаем, за апошні час гэта не першая гучная справа ў сферы медыцыны. СК таксама расследуе рэзанансную справу ў сувязі з выпадкам смерці 23-гадовай жыхаркі Гродна Юліі Кубаравай, якая памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў камерцыйным медыцынскім цэнтры «Экамедсэрвіс».

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках