2 траўня 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску абвешчаны «сухі закон»

23
У Менску абвешчаны «сухі закон»

Продаж алкагольных напояў абмежаваны сёння ў Менску ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў.

Пра гэта паведамілі ў камітэце па адукацыі Менгарвыканкама.

Згодна з рашэннем Менгарвыканкама, абмежаванне будзе дзейнічаць з 16:00 11 чэрвеня да 10:00 12 чэрвеня. Такія меры ў сталіцы прымаюцца штогод, паведамляе БелТА.

Забараняецца прыносіць спіртное і на самі выпускныя вечары, выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы і запускаць у неба ліхтарыкі. У камітэце па адукацыі Менгарвыканкама і адміністрацыях раёнаў арганізаваныя дзяжурствы кіраўнікоў і супрацоўнікаў.

Выпускныя вечары ў менскіх школах пачнуцца ў 19:00, час заканчэння ўзгадняецца з раённымі адміністрацыямі (прыкладна 6 гадзін раніцы). У асобных выпадках (пры адсутнасці неабходных умоў у установе адукацыі) па пісьмовым узгадненні з камітэтам па адукацыі дапускаецца правядзенне свята на базе ўстаноў культуры. Традыцыйна ва ўрачыстых цэрымоніях уручэння атэстатаў прымаюць удзел прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, арганізацый, якія шэфствуюць над школамі, грамадскіх аб'яднанняў, культуры і спорту.

У гэтым годзе на ўзроўні базавай школы (дзевяць класаў) завяршаюць навучанне звыш 13,3 тыс. менчукоў, на ўзроўні сярэдняй школы (адзінаццаць класаў) - 8,95 тыс.

Нярэдка сталічныя крамы ігнаруюць забарону на гандаль спіртнымі напоямі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках