6 траўня 2024, панядзелак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ўвайшлі ў аэрапорт Данецка

6
Сепаратысты ўвайшлі ў аэрапорт Данецка

Баевікі ўвайшлі ў будынак аэрапорта ім. Пракоф'ева ў Данецку.

Гэтую інфармацыю "ОстроВ" пацвердзілі ў самым аэрапорце.

"Так, у нас ёсць "госці". Яны ўнутры тэрмінала. Актыўных дзеянняў не робяць. Аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме", - перадае агенцтва.

Раней сепаратысты, якія захапілі будынак Данецкай аблдзяржадміністрацыі ў Данецку, неаднаразова заяўлялі пра неабходнасць блакаваць працу аэрапорта.

У той жа час відавочцы паведамляюць, што прарасейскія актывісты працягваюць прыбываць да аэрапорта.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках