17 чэрвеня 2026, Серада, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наменклатура пайшла па этапе

1

Суд Лепельскага раёна Віцебскай вобласці прысудзіў да працяглых тэрмінаў пазбаўлення свабоды былога дырэктара УП "Докшыцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм" Міхаіла Шылава і яго намесніка па камерцыйных пытаннях Фёдара Мальчыка, паведамілі "Інтэрфаксу" ў сераду ў генеральнай пракуратуры Беларусі.

"Паводле прысуду суду, М.Шылаў і Ф.Мальчык за атрыманне хабару асуджаныя да 9 гадоў пазбаўлення свабоды кожны", – паведамілі ў Генпракуратуры.

"Акрамя гэтага, суд прысудзіў мэнэджэра па продажах ЧУП "Велор" (Менск) Г.Свержаноўскага да 10 гадоў пазбаўлення свабоды за дапамогу ў перадачы хабару і махлярства", – паведамілі ў Генпракуратуры.

Падчас папярэдняга і судовага следства было ўсталяванае, што М.Шылаў сумесна з Ф.Мальчыкам пры дапамозе Г.Свержаноўскага нібыта атрымалі ў якасці хабару ад прадстаўніка адной з фірм 80 тыс даляраў ЗША. Канчатковая сума пазапраўнай узнагароды меркавалася ў памеры 170 тыс даляраў ЗША, распавялі суразмоўцы агенцтва.

Хабар быў атрыманы абвінавачванымі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з арганізацыяй перамогі ў аўкцыёне па продажы аб'ектаў нерухомасці, сказалі ў Генпракуратуры. За дапамагу ў перадачы хабару Г.Свержаноўскі атрымаў хабар у суме 10 тыс даляраў ЗША, удакладнілі ў Генпракуратуры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках