10 траўня 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдаты ў прэзідэнты падаюць скаргі ў ААН

Прадстаўнікі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года пададуць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з нагоды парушэння выбарчых правоў прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. 22 лістапада пра гэта дамовіліся Ігар Рынкевіч, былы адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, і экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

Як паведаміў БелаПАН І.Рынкевіч, у дачыненні А.Казуліна і А.Мілінкевіча як кандыдатаў у прэзідэнты былі парушаныя некаторыя артыкулы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. "Мы будзем дамагацца прызнання таго, што выбараў у Беларусі фактычна не было, і, такім чынам, ставім пад сумненне легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта", – заявіў І.Рынкевіч.

Паводле яго слоў, скарга будзе падрыхтаваная юрыдычнай службай А.Казуліна і юрыстамі штаба А.Мілінкевіча цягам двух месяцаў. І.Рынкевіч спадзяецца, што да яе распрацоўкі падключыцца грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт", якое ўжо спрабавала абскардзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Вярхоўным судзе Беларусі.

"Мы падаем скаргу так позна таму, што нам трэба было прайсці ўсе нацыянальныя інстанцыі для абскарджання вынікаў выбараў і парушэнняў правоў кандыдатаў у прэзідэнты. Нядаўна мы падалі ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу з нагоды крымінальнай справы А.Казуліна. Гэта дадатковы знак: усе нацыянальныя інстытуты для абароны правоў Мілінкевіча і Казуліна пройдзеныя", – заявіў І.Рынкевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках