13 чэрвеня 2026, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марш «За незалежную Беларусь» у Варшаве (Фота)

Беларускія студэнты, якія вучацца ў Варшаве па праграме імя Каліноўскага, прайшлі ад плошчы Дэ Голя да амбасады Расеі.

Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць прыезду Уладзімера Пуціна ў Беларусь і скандавалі: “Эўропа скажа Пуціну не!”, “Жыве Беларусь!”

Адзін з арганізатараў акцыі, Анатоль, сказаў “Радыё Свабода”: “Невядома, навошта Пуцін едзе ў Беларусь, але мы ведаем, што ад Расеі ніколі нічога добрага Беларусі не было. Усе бачылі, што ўчора адбывалася ў Менску. Мы салідарызуемся з тымі, хто выйшаў учора пратэставаць супраць візыту Пуціна і будзем змагацца, нягледзячы ні на што”.

Каля расейскай амбасады ўдзельнікі акцыі спалілі партрэт Пуціна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках