7 сутак арышту за патрыятызм
1- 14.12.2007, 9:39
Берасцейскія актывісты, якія пратэставалі напярэдадні супраць візіту ў Беларусь прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, прысуджаныя да адміністрацыйнага арышту.
Суд Ленінскага раёна Берасця ўвечары 13 снежня прысудзіў Насту Ільліну да пяці сутак арышту, Андрэй Шарэнда прысуджаны да сямі суткам
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, суд прызнаў іх вінаватымі па ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства).
Нагадаем, учора ў Берасце ля будынка генеральнага консульства Расеі прайшла антыпуцінская акцыі. Людзі, якія ўзялі ў ёй удзел, скандавалі "Пуцін – дамоў!" і трымалі плакаты «Ніякіх саюзаў з Расеяй!», «Не расейскім ваенным базам», «Тату, тату, маскаль лезе ў хату». «У 13.50 да пікетоўшчыкаў пад'ехалі два міліцэйскія аўтамабілі. А.Ільліна і А.Шарэнда былі затрыманыя, астатнія ўдзельнікі акцыі разышліся.