13 чэрвеня 2026, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парыжы прайшла акцыя за незалежную Беларусь

5

Сёньня прадстаўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ў Францыі Павал Хівук перадаў ад імя арганізацыі ў амбасаду Беларусі ў Парыжы ліст з пратэстам супраць прыезду ў Беларусь Уладзімера Пуціна і зьвязаных з гэтай падзеяй разгонаў акцыяў пратэсту ў Менску і Берасьці.

У пэтыцыі ўтрымліваецца патрабаваньне неадкладна вызваліць берасьцейскіх актывістаў дэмакратычнага руху і пакараць вінаватых у жорсткім разгоне акцыі пратэсту ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода».

Спадар Хівук, разам з сябрамі раздаў таксама ў сталіцы Францыі ўлёткі з інфармацыяй пра палітыку Расеі ў дачыненьні да Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках