13 чэрвеня 2026, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра што размаўлялі чатыры гадзіны Пуцін і Лукашэнка? (абноўленае)

21
Пра што размаўлялі чатыры гадзіны Пуцін і Лукашэнка? (абноўленае)

У Менску завяршыліся перамовы прэзідэнтаў Расеі і Беларусі. Гутарка, якая праходзіла ў вузкім складзе, працягвалася больш за чатыры гадзіны, паведамляе РІА «Новости».

Напярэдадні ўвечары лідэры дзвюх краін правялі за вячэрай нефармальную сустрэчу, на якой абмяркоўвалі розныя пытанні двухбаковых стасункаў, у тым ліку ў эканамічнай сферы. Аднак, пра што менавіта яны гаварылі – невядомае.

Сёння па заканчэнні перамоваў і ўскладання вянку да манумента Перамогі ў цэнтры Менска Пуцін і Лукашэнка адкрылі пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета "саюзнай дзяржавы". Яно праходзіць у Авальнай зале новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Па выніках нарады будзе падпісаны шэраг дакументаў.

Выступаючы на адкрыцці пасяджэння вышэйшага Дзяржсавета, Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць разам з Расеяй удзельнічаць у рашэнні праблем, выкліканых планамі ЗША размясціць элементы сваёй проціракетнай абароны ў Еўропе.

Ён адзначыў, што ўзаемадзеянне Расеі і Беларусі на міжнароднай арэне неабходнае падняць на больш высокі ўзровень. "Беларусь гатовая сыграць сваю ролю ў пытанні меркаванага размяшчэння ў Еўропе элементаў ПРА ЗША і цесна каардынаваць свае дзеянні з Расеяй па ДОВСЕ", – заявіў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках