19 лiстапада 2024, aўторак, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заява амбасады ЗША з нагоды пратэстаў 21 студзеня і прысуда журналісту

Прадстаўнікі амбасады ЗША і амбасадаў іншых краін назіралі за дэманстрацыямі, што прайшлі 21 студзеня на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці ў Мінску. Арышты і сілавы разгон, прымененыя супраць мірных дэманстрантаў, уяўляюць сабой абмежаванне асноўных правоў чалавека.

Акрамя таго, амбасада выказвае глыбокую занепакоенасць у сувязі неапраўданым асуджэннем незалежнага журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Мы працягваем заклікаць улады дазволіць беларускім грамадзянам без абмежаванняў карыстацца правамі чалавека, уключаючы права на свабоду выказванняў.

Як і раней, амбасада выказвае занепакоенасць станам усіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца па палітычна матываваных абвінавачаннях, і заклікае да іх неадкладнага вызвалення.

Мінск, 23 студзеня 2008 года

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках