6 траўня 2024, панядзелак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікаў караюць вялізнымі штрафамі і арыштамі

43

22 студзеня ў Цэнтральным і Маскоўскім раённых судах Менска судзілі затрыманых напярэдадні ўдзельнікаў ужо трэцяй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, які з новага года шмат каго з іх пазбавіў працы.

Людзі, якія сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, распачалі чарговую спробу прыцягнуць увагу ўлад да праблем малога бізнэсу ў краіне, але, сутыкнуўшыся з глухатой службоўцаў Адміністрацыі прэзідэнта, яны пайшлі да Дому ўрада, каб перадаць свае патрабаванні прэм'ер-міністру Сідорскаму.

Аднак там іх ужо чакалі пяць ваенізаваных аўтазакаў і некалькі сотняў амапаўцаў у камуфляжы, касках, з шчытамі і дубінкамі. Ланцугом у некалькі шэрагаў і з страшэнным шумам ад удараў дубінак па шчытах, амапаўцы выцеснілі людзей з плошчы да гасцініцы “Менск”, дзе потым выхоплівалі дэманстрантаў з натоўпу і закідвалі ў аўтазакі, якія стаялі ля дарогі. Кіраваў аперацыяй асабіста міністр Навумаў.

У выніку былі затрыманыя больш як 30 чалавек. Паводле сведчанняў затрыманых, іх збівалі супрацоўнікі міліцыі ў Цэнтральным РУУС увечары і сёння пры дастаўцы ў суд. Суды ў асноўным праходзілі ў закрытым рэжыме.

Судзілі ўдзельнікаў акцыі пратэсту суддзі Цэнтральнага і Маскоўскага судоў Таццяна Паўлючук, Мікалай Самосенка, Внукевіч, Алена Шылько, Д. Казак.

Некаторыя з затрыманых апынуліся выпадковымі мінакамі і пазней іх адпусцілі. Аднак 21 чалавек быў асуджаны. Прысуды – 15 сутак арышту і буйныя штрафы.

1. Бароўскі Вадзім – штраф 700 000 рублёў

2. Пятько Артур – 15 сутак арышту

3. Кукліш Віктар – 15 сутак арышту

4. Грэбеньчук Аляксандр Мікалаевіч (быў моцна збіты ў Цэнтральным РУУС) – штраф 700 000 рублёў.

5. Дземідзенка Мікалай – штраф 700 рублёў

6. Любянчук Аляксандр – штраф 700 рублёў

7. Бакур Юры – 1 500 000 рублёў

8. Кастусь Балагура – штраф 750 000 рублёў

9. Валянцін Сакалоўскі – штраф 700 000 рублёў, аднак у зале суду яго не вызвалілі, а адвезлі назад у турму

10. Аліна Гладкая – штраф 1 500 000 рублёў

11. Андрэй Саўчук – штраф 465 000 рублёў

12. Тамара Саўчук – штраф 465 000 рублёў

13. Віктар Бугаёў – штраф 800 000 рублёў

14. Сяргей Шаўцоў – 15 сутак арышту

15. Міхаіл Субач – 1 500 000 рублёў

16. Андрэй Шарэнда – штраф 700 000 рублёў

17. Аляксей Бондар – 5 сутак арышту

18. Субач Лілія – штраф 1 050 000 рублёў

19. Андрэй Прасняк – 10 сутак арышту

20. Андрэй Кім – 10 сутак арышту і штраф 1 050 000 рублёў

21. Круткін Алесь – штраф 1 050 000 рублёў

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках