19 траўня 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі са Жлобіна: «Уначы на выбарчых участках адбывалася нешта таемнае»

2

Выбары ў Жлобінскай выбарчай акрузе, як і ва ўсёй краіне, не былі дэмакратычнымі і свабоднымі - такія высновы зрабілі мясцовыя незалежныя назіральнікі.

На працягу выбарчай кампаніі адсутнічалі роўныя ўмовы для кандыдатаў, не была забяспечаная адкрытасць пры падліку галасоў. Падчас галасавання, на думку назіральнікаў, меліся значныя парушэнні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

У Жлобінскай акрузе балатаваліся два кандыдата - Уладзімір Батан, якога падтрымлівала ўлада, і Валер Рыбчанка, прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай.

"Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі з 22 вылучаных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл улады ўключылі толькі 3 чалавекі. У перыяд агітацыі не было роўных умоваў для кандыдатаў. Кандыдата ад улады вазілі на сустрэчы з выбаршчыкамі па прадпрыемствах, а іншы кандыдат не меў такой магчымасці" - кажа Марат Афанасьеў, назіральнік у Жлобінскай акруговай выбарчай камісіі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Ён адзначае, што выбаршчыкаў прымушалі галасаваць датэрмінова. Напрыклад, на Беларускім металургічным заводзе аб гэтым быў разасланы адпаведны ліст. Для чаго ўлады імкнуліся, каб як мага больш выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова?

"Ёсць падставы лічыць, што ўрны для датэрміновага галасавання раскрываліся, і ў іх падмянілі бюлетэні. На фотаздымках з 11 выбарчых участкаў відаць, што пячаткі, якімі апячатваліся скрыні, змененыя. Па 8 выбарчых участках назіральнікі паспелі падаць заявы аб гэтым у пракуратуру" - паведаміў М. Афанасьеў.

У Жлобінскай акрузе налічылі каля 6000 несапраўдных бюлетэняў. Такая колькасць, па меркаванні назіральніка, з'явілася з-за таго, што пасля падачы заяваў бюлетэні адмыслова зрабілі несапраўднымі, каб часткова схаваць фальсіфікацыю.

"У ўрнах для галасавання на даму на ўчастку № 14 апынулася больш бюлетэняў, чым у асноўнай урне, - адзначае М. Афанасьеў. - Падлік бюлетэняў па ўрнах, паводле Выбарчага кодэкса, павінен быць паасобным. Аднак шматлікія ўчастковыя камісіі змешвалі бюлетэні з асноўных скрынь з бюлетэнямі датэрміновага і выязнога галасавання. Такім чынам можна схаваць фальсіфікацыі."

28 верасня ў 22 гадзіны 30 хвілін кіраўніцтва акруговай камісіі абвясціла, што камісія перапыняе працу да 11 гадзін наступнага дня. Аднак назіральнікі з вуліцы бачылі, што асвятленне ў памяшканнях камісіі не выключылі.

"Верагодна, там адбывалася нешта таемнае. Уначы Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясціла вынікі выбараў, у тым ліку і па Жлобінскай акрузе. А 29 жніўня, калі назіральнікі з'явіліся ў Жлобінскую камісію, ім быў прадастаўлены ўжо гатовы пратакол аб выніках галасавання па акрузе" - распавёў М. Афанасьеў.

Па меркаванні назіральніка, для таго, каб выбары праходзілі справядліва, неабходна ўкл.чыць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў усіх палітычных сіл і стварыць роўныя магчымасці агітацыі для ўсіх кандыдатаў. Кандыдаты павінныя мець магчымасць праводзіць адкрытую палеміку паміж сабой у сродках масавай інфармацыі, неабходна таксама адмяніць датэрміновае галасаванне ў тым выглядзе, як яно праходзіць цяпер. Неабходна ўвесці таксама празрыстыя скрыні для галасавання, лічыць М. Афанасьеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках