10 траўня 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманых у Гародні эколагаў будуць судзіць (Фотa)

12

Трох грамадзскіх актывістаў, якія сёньня ў Горадні пратэставалі супраць зьнішчэньня дрэў, чакае суд.

У Ленінскім РАУС г. Горадня на Надзею Крапівіну і Ігара Лапеху склалі практаколы ня толькі за "дробнае хуліганства", але таксама і "за непадпарадкаваньне". Трэцяму актывісту — Эдварду Дмухоўскаму "пашанцавала" болей: яго расцанілі толькі як "дробнага хулігана", паведамляе старонка Bulletinonline.org.

Нагадаем, cёньня зранку ў Горадні працаўнікі «Гродназеленбуду» пачалі пілаваць ліпы і клёны. На абарону дрэваў сталі выкладач і краязнаўца Ігар Лапеха, актывіст руху «За свабоду» Эдуард Дзьмухоўскі і Надзея Крапівіна, жыхарка дома, што знаходзіўся непадалёк. Акцыя з ужываньнем сілы была разагнанай супрацоўнікамі міліцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках