14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць у КДБ

7

Адразу двух актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выклікалі «на гутарку» у Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Як паведамляе сайт www.jeans-by.com, Максіму Вінярскаму патэлефанавалі на хатні тэлефон. Той, хто тэлефанаваў, прадставіўся супрацоўнікам упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці. Трубку падняла маці Максіма, якая растлумачыла, што па гэтым адрасе ён не пражывае.

Мікіце Шуцянкову ў той жа дзень патэлефанавалі на сотавы тэлефон, і супрацоўнік КДБ, які не прадставіўся, прапанаваў сустрэцца «для гутаркі». Актывіст ад сустрэчы адмовіўся.

Нагадаем, Максім Вінярскі быў арыштаваны ўчора за акцыю салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Баразенкам каля СІЗА на вуліцы Валадарскага разам з іншымі актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» - Палінай Дзьяковай, Міхаілам Кандрашовым і актывістам «Маладой Беларусі» Уладзімірам Сяргеевым. Маладых апазіцыянераў вызвалілі праз некалькі гадзін пасля затрымання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках