Кадравыя прызначэнні ў Мінабароны і КДБ
6- 29.10.2008, 13:56
Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў у міністэрстве абароны і Камітэце дзяржаўнай бяспекі.
"Генерал-маёр Ігар Глод прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў рэспублікі па баявым кіраванні, палкоўнік Аляксандр Райко - намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў", - паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у сераду ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У прэс-службе таксама паінфармавалі, што ў адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы палкоўнік Аляксей Захараў будзе ўзначальваць упраўленне вайсковай контрвыведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, палкоўнік Ігар Бусько - галоўнае ўпраўленне контрвыведкі КДБ.