26 красавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі суд пратэстуе супраць рашэння Расеі не рэабілітаваць катынскіх афіцэраў

16

Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбурзе запатрабаваў ад Расеі тлумачэнняў у сувязі з яе адмовай задаволіць пазоў двух польскіх грамадзянаў, нашчадкаў афіцэраў, расстраляных у Катыні ў 40-я гады.

Аб гэтым перадае сёння радыёстанцыя «Эхо Москвы» са спасылкай на польскае выданне «Gazeta Wyborcza», якое не паведамляе пры гэтым аб канкрэтных дакументах.

Нагадаем, нашчадкі польскіх афіцэраў дамагаліся ў расейскіх вайсковых судах доступу да дакументаў, датычных іх сваякоў, якія загінулі ў Катыні. Расейскія суды адмовілі ім у гэтым, роўна як і ў прызнанні пазоўнікаў ахвярамі злачынства.

Справа аб растрэле палонных польскіх і беларускіх афіцэраў, які быў здзейснены пад Катынню ў 1940 годзе, была ўзбуджаная ў жніўні 1990 года. Вінаватымі ў выніку прызналі супрацоўнікаў НКУС, якія на той момант ужо былі мёртвыя. У 2004 годзе Галоўная ваенная пракуратура вынесла рашэнне аб спыненні расследвання.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках