27 красавiка 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску за акцыю салідарнасьці з палітвязьнем затрымалі апазыцыянэраў (Абноўлена)

У Пінску за пікет салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Баразенкам затрыманыя чацьвёра актывістаў дэмакратычнага руху.

Актывісты трымалі расьцяжку “Свабоду палітвязьню Аляксандру Баразенку!” на цэнтральнай плошчы імя Кірава, перадае “Радыё Свабода”.

Міліцыянты літаральна праз тры хвіліны затрымалі ўдзельнікаў акцыі. У міліцыі знаходзілісь каардынатар пінскай філіі “Маладога фронту” Алесь Любянчук, актывіст руху “За Свабоду” Ігар Салавей, актывіст дэмакратычнага руху Канстанцін Чувак і незалежны журналіст Віктар Ярашук.

У маладафронтаўцаў узялі тлумачэньні іх дзеяньняў на плошчы, а таксама сканфіскавалі улёткі і расьцяжку. Празь некалькі гадзін без складаньня пратаколаў усіх затрыманых юнакоў вызвалілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках