18 траўня 2024, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынiк школьнай рэформы: прыём у ПТВ плануецца павялiчыць на 50%

10

У наступным годзе прыём у прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы павялiчыцца больш як на 50%. Аб гэтым паведамiў журналiстам мiнiстар адукацыi Аляксандр Радзькоў.

Заява прагучала перад пачаткам калегii Мiнiстэрства адукацыi «Аб ходзе рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы развiцця прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на 2006—2010 гады камiтэтам адукацыi Мiнгарвыканкама», піша «Народная Воля».

У наступным годзе базавую школу ў сувязi з аднамомантным пераходам беларускай школы з 12-гадовай на 11-гадовую сiстэму адукацыi закончаць больш чым удвая больш навучэнцаў у параўнаннi з мiнулым навучальным годам. Паводле звестак Мiнадукацыi, у Менску скончаць базавую школу 34,5 тыс. чалавек (у 2008 годзе базавую школу скончылi 12,4 тыс. чалавек). У цэлым у Беларусi колькасць выпускнiкоў базавых школ павялiчыцца больш як у 2,8 раза.

Як сказаў мiнiстар адукацыi, ведамства будзе арыентаваць выпускнiкоў паступаць у прафесiйна-тэхнiчныя ўстановы.

«Мець рабочую прафесiю — гэта значыць мець устойлiвасць у жыццi. Калi ўявiць у выглядзе пiрамiды працэс падрыхтоўкi кадраў, дык у ейнай аснове будуць рабочыя прафесii», - сказаў ён.

Але чамусьцi сам Радзькоў нi сабе, нi сваiм дзецям рабочых спецыяльнасцяў не захацеў. Ды i ўвогуле: з такiм падыходам мiнiстра да мэтаў адукацыйнай сiстэмы можна абмяжоўвацца пачатковай школай: пiсаць, чытаць, лiчыць навучыўся — i ў рабочыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках