17 чэрвеня 2026, Серада, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лістападзе гледачы ўбачаць Джэймса Бонда ў ролі беларускага партызана (Фота)

7

Сусветны старт чарговай серыі бандыяны — «Квант міласэрнасці» — супаў з прэм'ерай фільма «Выклік» з Дэніэлам Крэйгам у галоўнай ролі.

Фільм «Выклік» — гісторыя аб тым, як у гады Вялікай Айчыннай вайны ў лясах пад Наваградкам браты-габрэі пасля забойства нацыстамі іх сям'і арганізавалі партызанскі атрад, нагадвае «Салідарнасць».

Нагадаем, у канцы 2007 года галівудскі рэжысёр Эдвард Цвік (фільмы «Апошні самурай», «Легенды восені»), натхніўшыся сцэнарам Клэя Фромана па кнізе Няхамы Тэка аб прыгодах камандзіра габрэйскага партызанскага атрада на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны Тувіі Бельскага, прыехаў у Літву здымаць свой новы фільм «Defiance» («Выклік»).

Галоўныя ролі ў стужцы выканалі вядомыя акцёры — Дэніэл Крэйг і Ліў Шрайбер (фільмы: «Омэн», «Гітлер: Узыходжанне Д'ябла»).

У масавых сцэнах былі занятыя і беларусы — студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Уражанняў было шмат: аднаму з удзельнікаў масоўкі нават атрымалася дамагчыся, каб у фільме партызаны спявалі «Купалінку».

«Выклік» распавядае аб тым, як чатыры брата Бельскія пасля забойства нацыстамі іх сям'і арганізуюць у лясах пад Наваградкам партызанскі атрад, каб дапамагаць прыгнечаным габрэям. На працягу фільма атрад расце, мацнее, устойліва пераносіць нядолю вайны, будуе свае няпростыя адносіны з мясцовымі савецкімі партызанамі… Жанр фільма — ваенная драма.

Прэм'ера «Выкліку» прызначаная на 9 лістапада. Карціна закрые фэст Амерыканскага інстытута кіно AFI FEST, які штогод праходзіць у Лос-Анжэлесе. Гэтае мерапрыемства, заснаванае ў 1976 годзе, лічыцца адным з найстарэйшых кінаглядаў у ЗША.

«Салідарнасць» прапаноўвае фотаматэрыял са здымак, якія праходзілі ў Літве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках