13 чэрвеня 2026, Субота, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 найбуйнейшых тыранаў планеты XX стагоддзя

16

Бакаса лічыў сябе 13-м апосталам, а Ходжа абвесціў Албанію «першай у свеце атэістычнай дзяржавай». Сталін вінаваты ў смерці 50 мільёнаў чалавек, а Ідзі Амін і Садам Хусейн любілі прысутнічаць пры катаваннях.

Польская газета «DZIENNIK» падае суб'ектыўную выбарку дваццаці найбуйнейшых дыктатараў апошніх дзесяцігоддзяў.

1. Іосіф Сталін - непадзельна кіраваў СССР у 1922-1953 гг., у выніку некалькіх хваляў ініцыяваных ім рэпрэсіяў загінула 50 млн. чалавек.

2. Пол Пот - лідэр камбоджыйскага руху чырвоных кхмераў, прыйшоўшы да ўлады, абвесціў «нулявы год» (у 1975 г.), ліквідаваў гарады і вымусіў большасць насельніцтва краіны працаваць на рысавых палях. Менш, чым за чатыры гады вынішчыў каля 1,7 млн. чалавек.

3. Маа Цзэдун - стваральнік пасляваеннага камуністычнага Кітая, у выніку правядзення ў жыццё яго ідэалогіі «вялікага скачка» загінула каля 65 млн. чалавек, памёр у 1976 г.

4. Кім Ір Сэн - стваральнік камуністычнай Паўночнай Карэі, будаўніцтва таталітарнага грамадства абыйшлося ў 2 мільёна чалавечых жыццяў.

5. Тан Швэ - кіраўнік бірманскай ваеннай хунты, аўтарытарна кіруе 16 гадоў, змагаецца з мяцежнымі плямёнамі, заклікае ў войска дзяцей, жорстка душыць пратэсты; з краю збегла ўжо паўмільёны чалавек.

6. Сухарта - больш за 32 гады, аж да 1998 г., цвёрдай рукой кіраваў Інданэзіяй, пераследваў меншасці; адна толькі акупацыя Усходняга Тымора каштавала прыкладна 100 тыс. жыццяў.

7. Садам Хусейн - у 1979-2003 г. быў дыктатарам Ірака, па яго загаду ўжывалася хімічная зброя ў курдскіх вёсках на поўначы краіны (аперацыя «Анфаль»); загінула не менш за 100 тыс. мужчынаў, жанчынаў і дзяцей.

8. Менгісту Хайле Марыям - кіраўнік ваеннай хунты ў Эфіёпіі ў 1977-87 гг., у выніку «чырвонага тэрору», які праводзіўся ім, загінула паўмільёны чалавек.

9. Амар аль-Башыр - прэзідэнт Судану з 1989 г., абвінавачваецца ў арганізацыі масавых забойстваў у Дарфуры, у выніку якіх загінула 300 тыс. чалавек.

10. Франсіска Франка - дыктатар фашысцкай Гішпаніі ў 1936-1975 гг., знішчаў сваіх палітычных супернікаў і рэпрэсаваў меншасці; у гады яго кіравання загінула 55 тыс. рэспубліканцаў.

11. Энвер Ходжа - аднаасобна кіраваў Албаніяй з 1944 г. да сваёй смерці ў 1985 г., пры дапамозе таемнай паліцыі ажыццяўляў татальны кантроль над грамадствам, абвясціў Албанію «першай атэістычнай дзяржавай», што, у прыватнасці азначала масавае знішчэнне святароў і імамаў.

12. Іосіп Броз Ціта - стваральнік камуністычнай Югаславіі, які кіраваў ёй з 1945 г. да смерці ў 1980 г., пасля Другой сусветнай вайны праводзіў рэпрэсіі, у якіх загінула 50 тысяч адных толькі прыхільнікаў харвацкіх усташэй.

13. Мабуту Сесе Сека - дыктатар Заіра, за 32 гады кіравання (1965-1997) перавёў з дзяржаўнага бюджэту на свае прыватныя рахункі ў Швейцарыі больш за 5 млрд. даляраў, тапіў у крыві лакальныя паўстанні.

14. Жан-Бедэль Бакаса - дыктатар Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі ў 1966-1979 гг., абвясціўшы сябе імператарам і 13-м апосталам, вядомы пажадай да чалавечага мяса і раскошы.

15. Ідзі Амін - за 8 гадоў аўтарытарнага кіравання ва Угандзе (1971-79) забіў больш за паўмільёны сваіх палітычных супернікаў.

16. Роберт Мугабэ - дыктатар Зімбабвэ, які непадзельна кіруе краінай з 1980 г., выклікаў гуманітарны крызіс у сваёй краіне - голад і эпідэміі халеры; бязлітасна пераследуе апазіцыю.

17. Хорхэ Відзела - прыйшоў да ўлады ў Аргентыне ў выніку дзяржаўнага перавароту ў 1976 г., 15 гадоў адпраўляў апазіцыянераў і іх сем'і ў таемныя канцэнтрацыйныя лагеры; тады знікла каля 30 тысяч чалавек.

18. Аўгуста Піначэт - пасля перавароту 1973 г. 17 гадоў пераследваў апазіцыю; у тыя гады было забіта не менш за 2 тысяч чалавек; некалькі тысячаў закатавана ў засценках службы бяспекі.

19. Мікалае Чаўшэску - 34 гады яго кіравання, якое скончылася звяржэннем і пакараннем смерцю, лічацца адной з найгоршых і самых ірацыянальных дыктатураў ва ўсходнім блоку, заснаванай на выключным ўсяведанні і ўсяіснасці румынскай дзяржбяспекі.

20. Фідэль Кастра - харызматычны лідэр Кубы; любімы сярод часткі сваіх суайчыннікаў, быў бязлітасны па дачыненні да апазіцыі: амаль за паўстагоддзя кіравання (1959-2008) па яго віне загінула некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек - дакладныя звесткі невядомыя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках