14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікаў змушаюць глядзець фільм з унучкай Лукашэнкі (Відэа)

15

Гарадзенскія школьнікі ў прымусовым парадку глядзяць мастацкую стужку «На спіне ў чорнага ката» з удзелам унучкі беларускага кіраўніка Вікторыі Лукашэнкі.

У фільме таксама грае і жонка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Уладзіміра Макея Вера Палякова, перадае «Радыё Рацыя».

Гроднааблкінавідэапракат набыў фільм «На спіне ў чорнага ката» амаль за 3,5 тысячы даляраў. Стужка не карыстаецца попытам у гледачоў, у сувязі з чым на ейны прагляд у прымусовым парадку прыцягваюцца гарадзенскія школьнікі. Паказ зарганізоўваюць як у кінатэатрах горада, так і ў актавых залях навучальных установаў. Кошт квітка складае 2 тысячы рублёў, а школьнікаў дзеля прагляду здымаюць з урокаў.

Як сцвярджае адміністрацыя Гроднааблкінавідэапраката, беларускія фільмы ўвогуле не карыстаюцца попытам сярод гарадзенскіх гледачоў, і стужка «На спіне ў чорнага ката» – не вынятак. У сувязі з гэтым кінапрадукцыя айчыннай вытворчасьці з’яўляецца цалкам стратнай, але кінавідэапракат - дзяржаўная арганізацыя, якая падпарадкуецца загадам зверху.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках