28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачынаецца суд над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам

1
У Менску пачынаецца суд над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам

Сёння ў Цэнтральным судзе Менска пачынаецца працэс па справе актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Баразенкі. Апазіцыянер быў арыштаваны за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Праваабаронцы называюць пераслед Аляксандра Баразенкі палітычна матываваным.

Судовае паседжанне па справе Аляксандра Баразенкі пачнецца ў 14.00 у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Працэс будзе весці суддзя Наталля Вайцэховіч, якая і раней разглядала «палітычныя» справы.

Акцыі з патрабаваннем вызваліць вязня сумлення праходзілі па ўсёй Беларусі, а таксама ў шматлікіх краінах свету. Напярэдадні суду, кожны дзень, на працягу некалькіх тыдняў, да следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе ўтрымоўваецца Аляксандр Баразенка, праходзілі людзі з ягонымі партрэтамі. Некалькі такіх акцый салідарнасці былі разагнаныя супрацоўнікамі міліцыі, дэмакратычных актывістаў затрымоўвалі.

24 лістапада камісар Еўразвяза па пытаннях знешніх адносін і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер заклікала ўлады Беларусі вызваліць палітычных зняволеных.

Беніта Ферэра-Вальднер заявіла: важна, каб Беларусь «заставалася краінай без палітычных зняволеных і паважала свабоду выяўлення, аб'яднанняў і сходаў».

Пры гэтым камісар ЕЗ дадала, што «звяртае асабливую ўвагу на справу Аляксандра Баразенкі, які павінен неўзабаве паўстаць перад судом і за якім мы будзем уважліва назіраць».

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка прама ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачваных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 актывістаў апазіцыі -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павел Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да палутара год абмежавання волі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках