15 траўня 2024, Серада, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Фёдараў: «Масква аказвае ўзмоцнены ціск на беларускае кіраўніцтва»

1

Беларускія ўлады нарэшце пагадзіліся на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі. Наколькі вядома, перамовы з гэтай нагоды цягнуліся даволі доўга. Чаму пагадненне было дасягнутае менавіта цяпер?

«Так, эпапея, якая цягнулася больш за два гады, здаецца, паспяхова завяршылася. Нагадаем, што рашэнне адкрыць у Менску сваё прадстаўніцтва Еўракамісія прыняла яшчэ ўвосень 2005 года. Аднак толькі ў мінулым красавіку, у перыяд вострага нафтагазавага канфлікту з Расеяй, афіцыйны Менск даў сваю прынцыповую згоду на пачатак перамоваў, якія, зрэшты, таксама цягнуліся дзесяць месяцаў», – адзначае палітолаг Андрэй Фёдараў у інтэрв'ю сайту «Наше мнение».

На думку палітолага, адказ на пастаўленае пытанне падказвае збег акалічнасцяў апошняга часу. Маецца на ўвазе не вельмі зразумелая паездка А.Лукашэнкі ў Сочы для сустрэчы з ўсім цяперашнім і будучым кіраўніцтвам Расеі, нечаканае, але відавочнае эканамічнае спрыянне з таго боку, згадванні аб неабходнасці прыняцця канстытуцыйнага акту «саюзнай дзяржавы».

«Можна выказаць здагадку, што Масква аказвае ўзмоцнены ціск на беларускае кіраўніцтва з мэтай заахвоціць яго да паглыблення інтэграцыі на сваіх, натуральна, умовах. У такой сітуацыі цалкам натуральным з'яўляецца пошук саюзнікаў. Ні Кітай, ні нават Венесуэла з Іранам у дадзеным выпадку садзейнічання аказаць не могуць. Застаецца толькі Еўразвяз, які, аднак, ставіць пэўныя ўмовы. І мы бачым, што гэтыя ўмовы, хай з відавочным нежаданнем і не цалкам, але выконваюцца, прычым менавіта ў самы апошні час. Лагічна выказаць здагадку, што і гэты крок – адкрыццё офіса – укладваецца ў тую ж схему. Верагодна, асцярогі атрымаць тут другую КНГ выглядаюць у вачах улад менш сур'ёзнымі, чым пагроза інкарпарацыі «брацкай краінай», – лічыць Андрэй Фёдараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках