28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Швецыя хацела б бачыць Беларусь у Еўразвязе

1

"Швецыя спадзяецца, што Беларусь выканае ўсе ўмовы для ўступлення ў ЕЗ і ў будучым стане яго паўнапраўным сябрам", – заявіў у інтэрв'ю БелаПАН лідэр аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч. Так ён пракаментаваў вынікі візіту групы беларускіх палітыкаў у Швецыю 11–14 лютага.

У складзе беларускай дэлегацыі акрамя М.Статкевіча Швецыю наведалі старшыня аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд і старшыня аргкамітэта па стварэнні сацыяльна-грамадскага аб'яднання БХД Павал Севярынец. Па словах М.Статкевіча, сябры дэлегацыі прадстаўлялі Еўрапейскую кааліцыю.

12 лютага дэлегацыя ўзяла ўдзел у семінары, на якім абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Па словах М.Статкевіча, міністр па справах ЕЗ Швецыі Сесілія Мальстрам "паказала выдатнае веданне сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку і ў дачыненні палітвязняў".

Палітык таксама адзначыў, што прадстаўнікі беларускай дэлегацыі правялі сустрэчы з сваімі саюзнікамі з шведскіх партый.

"Лічу, мы выканалі мэту паездкі. Па-першае, мы паказалі, што ў Беларусі ёсць палітычныя сілы, якія хочуць бачыць сваю краіну ў ЕЗ. Па-другое, мы можам казаць, што Швецыя таксама хацела б бачыць Беларусь у гэтым звязе", – заявіў М.Статкевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках