28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША настойваюць на вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі

"Злучаныя Штаты Амерыкі ўвесь час настойваюць на вызваленні ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі і вітаюць вызваленне Андрэя Клімава як яшчэ адзін пазітыўны крок на шляху да гэтай мэты", – так пракаментавалі БелаПАН у амбасадзе ЗША датэрміновае вызваленне апазіцыйнага палітыка Андрэя Клімава.

Нагадаем, Клімаў быў вызвалены 15 лютага з Мазырскай выпраўленчай калоніі № 20, дзе адбываў пакаранне па абвінавачванні ў "публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу з выкарыстаннем СМІ". Ён быў асуджаны на два гады пазбаўлення свабоды ў калоніі строгага рэжыму за артыкулы, апублікаваныя ў Інтэрнэце.

Палітычнымі зняволенымі ў амбасадзе ЗША таксама лічаць экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна і журналіста Аляксандра Здвіжкова, асуджанага ў студзені на тры гады пазбаўлення свабоды за перадрук з дацкай газеты карыкатур на прарока Мухамеда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках