27 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў: «Казулін не меў права на адпачынак»

77

Кароткатэрміновы адпачынак на пахаванне Аляксандру Казуліну быў дадзены насуперак наяўнаму заканадаўству, заявіў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

"Адпачынак А.Казуліну быў дадзены насуперак наяўнаму заканадаўству. Ён з юрыдычнага пункту гледжання не меў права на гэты адпачынак", – сказаў У.Навумаў.

У сувязі з гэтым кіраўнік МУС растлумачыў, што "А.Казулін не падпадаў пад катэгорыю асоб, якім адпачынак даецца ў сувязі з смерцю блізкіх сваякоў. Былая жонка не з'яўляецца блізкім сваяком".

Акрамя гэтага, па словах міністра, у А.Казуліна было некалькі дысцыплінарных спагнанняў падчас адбывання пакарання. У.Навумаў паведаміў, што А.Казулін таксама дапусціў несанкцыянаванае выкарыстанне тэлефона, завошта былі пакараныя 4 супрацоўнікі выпраўленчай установы.

Словы міністра прэс-цэнтру Хартыі’97 пакаментавала дачка палітыка Вольга Казуліна:

«Я так стамілася каментаваць усе выбрыкі нашых службоўцаў. Як ім не сорамна? Тата з маці пражылі разам 30 гадоў. Развод быў фармальнасцю, ён быў аформлены адразу пасля таго, як бацьку звольнілі з пасады рэктара БДУ. Бацька баяўся, што пачнуць пераследаваць нашу сям'ю, усю маёмасць аформіў на маці. Навумаву можна толькі пажадаць такую моцную сям'ю, як наша. Так казаць – проста амаральна. Акрамя таго, усе прэтэнзіі ў калоніі да бацькі былі пазапраўнымі. Калі праз 10 дзён пасля заканчэння галадоўкі (ён галадаў 53 дні!) бацьку выносілі спагнанні за тое, што ён ад слабасці засыпаў днём, пра што можна казаць? Што гэтыя спагнанні? У іх сумленне ёсць увогуле?».

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках