20 траўня 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Вайда: «Катынь» абвінавачвае сталінскі рэжым

8 лютага ў Гародні ў межах святкавання “Года беларускай дзяржаўнасці-2008” і як працяг кампаніі “Свабоднае кіно” адбудзецца паказ фільма “Катынь” знакамітага польскага рэжысёра Анджэя Вайды.

Напярэдадні паказу на імя арганізатараў прагляду, сябраў гарадзенскай філіі Руху “За Свабоду”, прыйшоў ліст ад Анджэя Вайды, у якім рэжысёр вітае ініцыятыву паказаць фільм “Катынь” у Гародні.

“Гэты фільм не сее нянавісці і не заклікае да помсты, аднак абвінавачвае сталінскі рэжым, які быў бесчалавечным як да ўласнага народу, так і для беларусаў, і для палякаў. Таму гэтая праўда павінна быць прамоўленая, калі мы прагнем сапраўднага яднання між народамі”, - піша Анджэй Вайда ў лісце да арганізатараў паказа.

“Гародня ёсць горадам, які я памятаю з дзяцінства, калі ў 30-я гады жыў разам з бацькамі ў Сувалках – дзе мой тата служыў афіцэрам 41-га палку пяхоты. Менавіта трагічныя падзеі гэтага палка і гісторыю маёй маці паказвае фільм “Катынь”, - тлумачыць вялікі польскі рэжысёр сваё зацікаўленне тэмай растрэлу пад Катынню польскіх афіцэраў савецкімі “энкавэдзістамі” у часе Другой сусветнай вайны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках