ДАІ адмаўляецца ад прэзерватываў
5- 8.05.2008, 10:56
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новы пералік лекавых прэпаратаў, якія мусяць быць у аўтамабільнай аптэчцы. З яго выключаны некаторыя віды лекаў, а таксама прэзерватывы, наяўнасць якіх была абавязковай некалькі гадоў запар.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 траўня паведаміў начальнік аддзела навукова-метадычнага і праўнага забеспячэння Упраўлення ДАІ МУС Анатоль Сушко.
Як адзначыў А.Сушко, увядзеннем некалькі гадоў таму абавязковай наяўнасці прэзерватываў у аўтамабільнай аптэчцы ДАІ адрэагавала на кампанію па прафілактыцы ВІЧ/СНІД.