9 жнiўня 2026, Нядзеля, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта поспех украінскіх сіл

Гэта поспех украінскіх сіл

Страты РФ ад удараў Украіны па складах Wildberries склалі трыльён рублёў.

Расія панесла каласальныя страты ў выніку атак украінскіх сіл на склады расійскага маркетплэйса Wildberries, якія сталі адказам на ўдары краіны-агрэсара па лагістыцы ва Украіне. Гэтыя страты склалі трыльён рублёў.

Адпаведную заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв’ю нацыянальнаму тэлемарафону, урыўкі якога апублікаваныя на старонцы ўкраінскага лідара ў X.

Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, пасля таго як акупанты пачалі біць па ўкраінскай лагістыцы, Украіна распрацавала сваю аперацыю супраць расійскай лагістыкі і рэалізавала яе.

«Там уражальныя страты — трыльён рублёў. Гэта была вельмі паспяховая аперацыя украінскіх сіл», — заявіў лідар краіны.

Прэзідэнт Украіны ўдакладніў, што ў гэтай аперацыі былі задзейнічаныя ЗСУ, ССА, ГУР, СБУ і СВР. Пры рэалізацыі падобных аперацый украінскія сілы дзейнічаюць аб’яднана.

Ён таксама распавёў, што Крэмль стварыў тры кальцы супрацьпаветранай абароны каля Масквы і крыху менш — каля Санкт-Пецярбурга, стягнуўшы сродкі з усёй Расіі, аднак Украіна ўсё адно знойдзе тэхналогіі і будзе прабіваць гэтую абарону ў адказ на дзеянні агрэсара.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках