Узбуджаная крымінальная справа за напад на амбасаду Літвы
4- 28.07.2008, 10:13
Крымінальная справа ўзбуджаная ў сувязі з тым, што невядомыя размалявалі нацыянал-бальшавіцкай сімволікай і закідалі ўлёткамі амбасаду Літвы ў Менску.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у ГУУС Менска. "У сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся ў ноч на 25 ліпеня на тэрыторыі літоўскай амбасадыа ў Менску, узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 "Хуліганства" Крымінальнага кодэкса Беларусі", паведамілі ў ГУУС.
"На тэрыторыі амбасады міліцыя выявіла 18 улётак, у якіх нацыянал-бальшавікі выказалі пратэст супраць прынятага ў Літве закона аб забароне на выкарыстанне камуністычнай сімволікі і прыраўнавання яе да нацысцкай", паведамілі ў ГУУС.
"Ідзе пошук зламыснікаў", адзначылі ва ўпраўленні.