27 красавiка 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Вера Страмкоўская: «Сяргея Парсюкевіча могуць хутка вызваліць»

«Я вельмі спадзяюся, што памілаванне Аляксандра Казуліна стане прадметам разгляду судовай справы і над Сяргеем Парсюкевічам, прычым у самы бліжэйшы час», — заявіла адвакат віцебскага прадпрымальніка Вера Страмкоўская.

"Працэсы, якія цяпер адбываюцца ў грамадстве, маюць, я ўпэўненая, не стыхійны характар, а нейкую абгрунтаванасць пад сабой. Таму судовыя справы такіх людзей, як Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім, асуджаных нібыта за злачынствы, стануць прадметам разгляду хуткім часам", — адзначыла адвакат у інтэрв'ю БелаПАН.

Па яе меркаванні, гэта можа адбыцца альбо ў парадку ўжывання да іх нейкіх судовых рашэнняў, альбо перагляду гэтых спраў, таму што "такія падставы маюцца". Не выключае В.Страмкоўская і акту памілавання ў адносінах Сяргея Парсюкевіча. "Я вельмі на гэта спадзяюся і буду ўсяляк спрыяць гэтаму як адвакат", — падкрэсліла яна.

Адвакат паінфармавала, што ў цяперашні час яна рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне суду Маскоўскага раёна Менска ў адносінах віцебскага прадпрымальніка. "Заўсёды ёсць надзея на разрашэнне пытання ў больш шчасным напрамку, таму мы не спыняем барацьбу за тое, каб прысуд быў адменены альбо зменены", — сказала В.Страмкоўская.

Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да 2,5 год калоніі агульнага рэжыму. Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка нібыта за «гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі». Справа ў тым, што незадоўга да гэтага Парсюкевіч быў падвергнуты арышту за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы акрэсціна. Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках