13 чэрвеня 2026, Субота, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр прэзідэнт Замбіі

Елісейскі палац пацвердзіў паведамленні аб смерці прэзідэнта Замбіі, якія з'явіліся ў СМІ у аўторак. Леві Мванаваса сканаў на 60-м годзе жыцця ў аўторак раніцай у адной з клінік Парыжу.

Французскі лідэр Нікаля Сарказі назваў ягоную смерць "вялікай стратай для афрыканскага кантынента" і дэмакратыі, перадае агенцтва «Асашыэйтэд Прэс».

У пачатку ліпеня СМІ ужо публікавалі паведамленні аб смерці прэзідэнта Замбіі. Паведамлялася, што Мванаваса сканаў у адной з клінік Парыжу. Аднак затым гэтая інфармацыя была аспрэчаная.

Раней у аўторак аб смерці замбійскага прэзідэнта СМІ паведаміў ягоны сваяк, які пажадаў застацца невядомым.

Сёння Леві Мванавасе запатрабавалася тэрміновае хірургічнае ўмяшанне пасля таго, як у панядзелак стан ягонага здароўя рэзка пагоршыўся.

У ліпені 59-гадовага прэзідэнта Замбіі экстрана шпіталявалі пасля прыступу гіпертаніі ў егіпецкім курортным горадзе Шарм аш-Шэйху, куды ён прыбыў для ўдзелу ў 11-м саміце афрыканскіх дзяржаў. Мванаваса быў дастаўлены ў Парыж у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі вайсковага шпіталя Персі (Percy), дзе знаходзіўся дагэтуль.

У пачатку жніўня міністр аховы здароўя Замбіі заяўляў, што стан здароўя кіраўніка дзяржавы "стабільны, але ўсё яшчэ вельмі слабы".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках