13 чэрвеня 2026, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгістрацыя кандыдатаў ад Партыі БНФ пад пагрозай

3

Увечары 19 жніўня ў офіс Партыі БНФ прыйшоў начальнік аддзела грамадскіх аб'яднанняў Упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі з лістом, у якім змяшчалася патрабаванне 20 жніўня прадставіць у Мінюст арыгіналы альбо завераныя копіі дакументаў аб вылучэнні партыяй кандыдатаў у дэпутаты.

Па меркаванні юрыста Ўладзіміра Лабковіча, такія патрабаванні Міністэрства юстыцыі не засноўваюцца на законе: "Закон "Аб палітычных партыях" прадугледжвае 10-дзённы тэрмін для падавання дакументаў у Міністэрства юстыцыі, а артыкул 38 Выбарчага кодэкса прадугледжвае 3-дзённы тэрмін для падачы інфармацыі па запыце з акруговых выбарчых камісій".

Разам з тым, адзначае юрыст, калі дакументы не будуць пададзеныя ў вызначаны Мінюстам тэрмін, чатыры кандыдаты ад Партыі БНФ, вылучаныя з'ездам 9 жніўня, могуць быць не зарэгістраваныя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках