Беларускіх вайскоўцаў адправяць у Паўднёвую Асецію
11- 27.08.2008, 10:41
Прадстаўнікі дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы прымуць удзел у місіі вайсковых назіральнікаў АБСЕ у зоне грузіна- паўднёваасяцінскага канфлікту.
Аб гэтым паведаміў у сераду "Інтэрфаксу-АВН" генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.
"Аб зацікаўленасці ва ўдзеле місіі вайсковых назіральнікаў АБСЕ ужо заявілі Арменія, Беларусь, Казахстан, Расея. Магчымы ўдзел і іншых дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі", - заявіў М.Бардзюжа.
Па ягоным словам, цяпер у пералічаных дзяржавах ідзе скурпулёзны адбор кандыдатаў, на які істотна аказвае ўплыў часавы фактар і шэраг патрабаванняў, прад'яўляных да прышлых вайсковых назіральнікаў.
"Сакратарыят АДКБ зацікаўлены ва ўдзеле прадстаўнікоў дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі ў місіі вайсковых назіральнікаў, бо гэта падвысіць аб'ектыўнасць маніторынгу ў зоне канфлікту.
Прадстаўніцтва нашых дзяржаваў ва ўзгаданай місіі праходзіць у рамках умацавання ўзаемадзеяння АДКБ з іншымі міжнароднымі структурамі бяспекі", - сказаў М.Бардзюжа.
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) - вайскова-палітычны звяз, створаны былымі савецкімі рэспублікамі на аснове Дамовы аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанай 15 траўня 1992 году. Дамова падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць год. У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызтан, Расея, Таджыкістан, Узбекістан (з 16 жніўня 2006 году).