19 траўня 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве раздалі ўлёткі пра зьніклых «Хочам ведаць праўду!» (Фота)

16 верасьня ў Магілёве прайшла акцыя салідарнасьці, арганізаваная «Маладым Фронтам» і МАДЭС (Моладзевыя аб’яднаныя дэмакратычныя сілы), у знак памяці ахвяр беларускай дыктатуры – 9 гадоў наза бясьсьледна зьніклі палітычныя дзеяч Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Моладзевыя актывісты на цэнтральнай вуліцы Магілёва – Ленінскай -- раздалі мінакам некалькі соцень улётак “Хочам ведаць праўду!” зь інфармацыяй пра зьніклых людзей. Акцыя прайшла без затрыманьняў, паведаміў сайт “Маладога Фронта”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках