Буйны пажар на Слонімскім мясакамбінаце
10- 14.01.2009, 12:10
13 студзеня гарэў Слонімскі мясакамбінат. Едкі дым накрыў суседнія з прадпрыемствам мікрараёны Слоніма.
З вакольных школаў давялося эвакуяваць дзяцей. Пажарнікі пагасілі агонь менш як за гадзіну, паведамляе «Наша Ніва» з спасылкай на тэлеканал СТВ.
«Прычына пажару — парушэньне правілаў пажарнай бяспекі падчас правядзення агнявых прац. У выніку пажару быў пашкоджаны ўцяпляльнік на плошчы 30 квадратных метраў. Выкіду аміяку не было. Уцечкі аміяку з сістэмы таксама не здарылася. Пажар суправаджаўся вялікай колькасцю дыму прадуктаў гарэння гэтага ўцяпляльніка», — распавёў начальнік Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Русілевіч.