Кошт нафты ўпаў ніжэй за 35 даляраў за барэль
9- 20.01.2009, 13:09
Барэль нафты на нью-ёркскай таварнай біржы NYMEX патаннеў на 2,93 далярада 33,58 даляра.
Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва Bloomberg, прычынайпаслужыла паглыбленне рэцэсіі сусветнай эканомікі.
Лютаўскія ф'ючэрсныя кантракты на нафту маркі WTI упалі ў кошце на 2,43 даляра да 34,08 даляра за барэль. На лонданскай біржы ICE кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на нафту ўпаў на 2,07 даляра і склаў 44,5 даляра за барэль.
Апошні раз кошт нафты ніжэй за 34 даляры за барэль на NYMEX быў зафіксаваны 19 снежня 2008 года. Тады ён упаў да адзнакі 33,6 даляра, што з'яўляецца мінімумам з красавіка 2004 года.
У ліпені 2008 года барэль нафты на сусветных рынках каштаваў рэкордныя 147 даляраў. Аднак у другім паўгоддзі нафта рэзка патаннела з-за сусветнага эканамічнага крызісу.