14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўская Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад смяротнага пакарання

20

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч лічыць абгрунтаваным існаванне на дадзеным этапе смяротнага пакарання ў Беларусі.

"На дадзеным этапе існаванне такіх мераў я лічу абгрунтаваным, у першую чаргу, у прафілактычных мэтах", - заявіў Р.Васілевіч на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

Пры гэтым ён адзначыў, што "кожны год зніжаецца колькасць прысудаў да смяротнага пакарання. Гэта пастаянная тэндэнцыя". Ён удакладніў, што ў 2008 годзе ў Беларусі быў вынесены 1 смяротны прысуд злачынцу, які згвалтаваў і забіў у Гомелі 9-гадовага хлопчыка.

Р.Васілевіч адзначыў, што да гэтага гэты чалавек быў двойчы асуджаны за злачынствы, звязаныя з сэксуальным гвалтам". "Дваіх непаўнагадовых ён пакінуў жывымі, а ўжо трэцяга забіў", - удакладніў генпракурор.

Нагадаем, што патрабаванне адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі неаднаразова зыходзіла ад шматлікіх міжнародных арганізацыяў. Утрымлівалася гэтае патрабаванне і ў апошняй рэзалюцыі Еўрапарламента аб сітуацыі ў нашай краіне. Ва ўсіх краінах Еўразвяза, нагадаем, смяротнае пакаранне адмененае.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках