5 траўня 2024, Нядзеля, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры адміністрацыі Лукашэнкі ствараецца «савет па правах чалавека»

27

Вядома, што ў гэты «савет» запрошаныя прадстаўнікі праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК).

Як паведаміў БелаПАН старшыня БХК Алег Гулак, 22 студзеня яму патэлефанавалі з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі аб фарміраванні савета і прапанавалі праваабарончай арганізацыі вылучыць туды сваіх прадстаўнікоў.

У цяперашні час распрацоўваецца палажэнне аб гэтым кансультацыйным органе. "Пакуль рана казаць аб тым, чым будзе займацца савет. Мы яшчэ не бачылі распрацаванага палажэння пра яго, не ведаем дэталяў, персанальнага складу. Тым не менш папярэднюю згоду на ўдзел у гэтым савеце нашага прадстаўніка мы далі. Хто гэта будзе канкрэтна — вырашыць Рада БХК, якая павінна прайсці на гэтым тыдні", — сказаў Гулак.

"БХК і раней дэклараваў, што будзе выкарыстоўваць усе магчымасці для таго, каб палепшыць у Беларусі сітуацыю з правамі чалавека. Вядома, усё будзе залежаць ад таго, як гэты праект будзе рэалізоўвацца і якія паўнамоцтвы будуць у кансультацыйнага савета па правах чалавека", — заўважыў старшыня БХК.

Атрымаць каментары ў Адміністрацыі прэзідэнта на гэты конт пакуль не атрымалася.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках