«Акавіта» падала рэйтынгі папулярнасці «мабільных» і «гасцявых» карыстальнікаў
3- 30.10.2009, 14:21
Беларуская сістэма статыстыкі «Акавіта» пачала лічыць рэйтынг самых папулярных сайтаў сярод карыстальнікаў мабільных тэлефонаў і карыстальнікаў «гасцявога доступу» byfly.
За апошнія два месяцы «Акавіта» зафіксавала каля 180 тыс. карыстальнікаў, якія заходзілі ў інтэрнэт з мабільніка, і каля 300 тысяч карыстальнікаў «гасцявога доступу» byfly, паведамляе IT.TUT.BY.
«Паколькі карыстальнікі мабільных прылад уяўляюць сабой нейкую тыпічную групу, стала цікава: «Якія сайты яны наведваюць часцей за ўсё, якія ў гэтых карыстальнікаў інтарэсы?». Карыстальнікі гасцявога доступу таксама ўяўляюць нейкую групу, для іх мы і склалі асобныя рэйтынгі. Меркаванне цалкам пацвердзілася: мабільны і гасцявы рэйтынгі вельмі адрозніваюцца ад асноўнага», – распавёў кіраўнік «Акавіты» Фёдар Караленка. Сапраўды, рэйтынгі моцна адрозніваюцца, мяркуйце самі:
Агульны рэйтынг
Беларускі партал TUT.BY: тытульная старонка (131771 – 54,8%)
Аўтамалінаўка – усе аўтамабілі Беларусі, якія прадаюцца на av.by (16085 – 6,6%)
Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь. Надвор’е па Беларусі і краіне… (11901 – 4,9%)
Gismeteo.by ( 10970 – 4,5%)
Газета «Аўтабізнэс Weekly» – самая поўная база аўтамабіляў (9630 – 4,0%)
Хартыя’97 – НАВІНЫ З БЕЛАРУСІ (9439 – 3,9%)
Газета «Комсомольская Правда» в Белоруссии» (9011 – 3,7%)
IRR.BY («Із рук у рукі – онлайн») (8675 – 3,6%)
Torrents.BY | Трэкер тваёй краiны (7888 – 3,2%)
FreeSpace – файлаабменны сервіс (7377 -3,0%)
«Мабільны» рэйтынг
Аўтамалінаўка - усе аўтамабілі Беларусі, якія прадаюцца на av.by (720)
Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь. Надвор’е па Беларусі і краіне… (658)
ПРЭСБОЛ – беларуская спартовая газета №1. Інтэрнэт-версія (631)
Беларускі партал TUT.BY: тытульная старонка (548)
Хартыя’97 – НАВІНЫ З БЕЛАРУСІ (395)
IRR.BY («Із рук у рукі – онлайн») (372)
Газета «Автобизнес Weekly» – самая поўная база аўтамабіляў (367)
Букмекерская кантора «Плюс-Мінус» (213)
Беларускі Партызан (212)
АФН™ (Агенцтва фінансавых навін) (204)
«Гасцявы» рэйтынг
Беларускі партал TUT.BY: тытульная старонка (7351)
FreeSpace – файлаабмены сервіс (6341)
Torrents.BY | Трэкер тваёй краiны (4551)
Jatv.by – лепшае відэа толькі ў нас! (2623)
Першы беларускі гульнявы партал – Твая планета гульняў (1999)
Белтэлекам – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі... (1934)
Фотахостынг малюнкаў і фатаздымкаў для блогаў, сайтаў, фор…(1710)
GamePlanet.by – Беларуская Гульнявая Супольнасць (1381)
Кліп РаздаўБай (776)
Гасцявы партал (680)
Кіраўніцтва «Акавіты» намякае, што гэта – далёка не поўны спіс зменаў і заклікае «сачыць за навінамі».