У 9-м шпіталі Менска павесіўся пацыент
10- 10.11.2009, 13:16
Пракуратура Маскоўскага раёна Менска праводзіць праверку па факце самагубства пенсіянера ў 9-м клінічным шпіталі.
Пра гэта паведаміў БелаПАН старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.
«Сталы мужчына 1934 года нараджэння 9 лістапада ў 4 гадзіны раніцы быў знойдзены ў пятлі ў ваннам пакоі палаты». Хворы ляжаў у платнай аднамеснай палаце на шостым паверсе другога хірургічнага аддзялення шпіталя.