14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грышкавец: «Ну, навошта ён зачасаў сабе на лысіну доўгія валасы?»

16

Вядомы расейскі драматург і артыст падзяліўся сваім уражаннем пра менскую тэатральную публіку.

На думку Яўгена Грышкаўца, менская тэатральная публіка адрозніваецца сваёй стрыманасцю. Пра гэта, як паведамляе «Народная воля», Грышкавец напісаў у сваім блогу.

«Калі ўпершыню граў у Менску, гэта стрыманасць мне падалася некаторай халоднасцю, - піша Грышкавец. – Але гэта менавіта стрыманасць. У Менску вельмі гучна не смяюцца, у Менску не так лёгка дастаюцца апладысменты… І ў той момант, калі ў Маскве ці Кіеве, Екатэрынбургу ці Піцеры зала смяецца ў голас, у Менску ўсміхаюцца. Зато якую можа ствараць менская публіка цішыню! Я б сказаў, што менавіта ў Менску публіка падчас спектакля нібы не складаецца ў публіку, у некую адзніую на дзве гадзіны супольнасць. Кожны слухае, перажывае, смяецца ці сумуе асобна ад астатніх. Я не ведаю, чаму гэта так, але так адбываецца. А па сканчэнні спектакля былі вельмі дружныя і моцныя апладысменты, было шмат кветак і сапраўдная падзяка…

У Менску адзін глядач падараваў мне дзіўны падарунак. Я і хацеў бы патэлефанаваць яму, каб падзякаваць але ў запісцы не было тэлефона ці нейкага іншага адраса...»

Таксама Грышкавец апісаў нечаканую рэакцыю менскай публікі на апісанне чалавека з зачасанымі валасамі.

«А яшчэ ў Менску былі нечаканыя рэакцыі на нейкія фрагмента тэкста, -- піша Грышкавец. – Рэакцыя была выключнага мясцовай уласцівасці. У прыватнасці, у спектаклі «+1», дзе я апісваю непрыгожага чалавека, які сам сябе такім не адчувае, і нават не тое, што чалавек непрыгожы, а ён проста робіць сябе непрыгожым, мяркуючы, што гэта прыгожа. Я кажу: «Ну, навошта ён зачасаў сабе на лысіну доўгія валасы, якія адрасціў збоку? Гэта ж так жахліва!» - і менавіта на гэтыя словы ў Менску адрэагавалі неяк па-асабліваму. Магчыма, людзі падумалі, што я менавіта ў Менску вырашыў сказаць гэтыя словы, узгадаўшы дзіўную фрызуру беларускага прэзідэнта? Не! Я паўсюль кажу адзін і той жа тэкст, проста ў Менску была свая рэакцыя…»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках