14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзным» чыноўнікам утрыманне скароцяць нязначна

2

Выдаткі на ўтрыманне чыноўнікаў «саюзнай дзяржавы» у 2010 годзе плануецца скараціць.

Інфармацыя пра гэта прагучала на паседжанні Камісіі «парламенцкага» схода «саюза Беларусі і Расеі» па бюджэце і фінансах, якое адбылося сёння ў Маскве, паведамляе БелТА.

Плануецца, што выдаткі на ўтрыманне органаў «саюзнай дзяржавы» знізяцца з 7% да 6% ад агульнага памера бюджэта. Пры гэтым на утрыманні сакратарыята «парламенцкага» схода плануецца зэканоміць 10 млрд. расейскіх рублёў, а Пастаяннага камітэта «саюзнай дзяржавы» - 15 млрд. расейскіх рублёў.

Паводле вынікаў паседжання камісія рэкамендавала сесіі «парламенцкага» схода прыняць праект саюзнага бюджэта на 2010 год за аснову. Мяркуецца, што яго аб’ём захаваецца на ўзроўні гэтага года і складзе 4 млрд. 872 млн. расейскіх рублёў. Ранейшым застанецца і памер унёскаў дзяржаў-удзельніц: Расеі 3 млрд. 167 млн. расейскіх рублёў, Беларусі - 1 млрд. 705 млн. расейскіх рублёў.

Праектам бюджэта прадугледжана фінансаванне 42 саюзных праграм і мерапрыемстваў, чатыры з якіх новыя, у тым ліку праграма па даследаванні ствалавых клетак.

Чакаецца, што праект бюджэта «саюзнай дзяржавы» на 2010 год «парламенцкі» сход разгледзіць 24-25 лістапада на сесіі ў Маскве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках